Новости

В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/

Мэтай правядзення рэспубліканскага конкурсу электронных фотаальбомаў «Ганарымся табой, Беларусь, любім Беларусь, падарожнічаем па Беларусі» з'яўляецца падтрымка маладзежных ініцыятыў, накіраваных на рэалізацыю сацыяльна значнай дзейнасці сродкамі сучасных фота і камп'ютэрных тэхналогій. Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні конкурсу размешчана ў раздзеле меню "Акцыі, конкурсы, мерапрыемствы".

25 апреля 2016 в 22:30 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сення ў нашай установе адукацыі прайшоў Рэспубліканскі суботнік, у якім прынялі актыўны ўдзел усе работнікі нашай школы! Мы навялі парадак на школьнай тэрыторыі, а таксама прынялі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі, якая адносіцца да Морозовiчскага сельскага выканаўчага Савета. Фотасправаздача аб удзеле нашых работнікаў у суботніку размешчаны ў фотаальбомах нашага сайта.

23 апреля 2016 в 21:49 | Городная Н. И. | нет комментариев

Расклад заняткаў міжшкольнага факультатыва для вучняў 10, 11 класаў Буда-Кашалеўскага раена ў 2015/2016 навучальным годзе на 23.04.2016 года размешчаны ў раздзеле меню нашага сайта "Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання".

22 апреля 2016 в 22:42 | Городная Н. И. | нет комментариев

Заўтра, 22 красавіка, у нашым установе адбудзецца ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў і значкоў ГА "БРСМ". Пачатак мерапрыемства: 12.20. Запрашаюцца ўсе члены ПА ГА "БРСМ" і ўсе жадаючыя атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб нашым аб'яднанні.

21 апреля 2016 в 22:36 | Городная Н. И. | нет комментариев

Самая маштабная рэспубліканская патрыятычная акцыя мінулага года "Кветкі Вялікай Перамогі" ў 2016 годзе працягне свой шлях па гарадах і весках Беларусі. Рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі», які стартаваў па ініцыятыве Саюза Моладзі ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі – маштабная сацыяльная акцыя, закліканая ўмацаваць адзінства беларускага народа, кансалідаваць грамадзян і аддаць даніну доблесці і мужнасці герояў, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сімвалам патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» з'яўляецца бутанерка, якая складаецца з яблыневага колеру і чырвона-зяленай стужачкі.
Яблыневы колер – увасабляе сабой непарыўную сувязь пакаленняў і шчырую ўдзячнасць воінам-героям, якія падарылі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, магчымасць спакойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і таксама, як у памятным маі 1945 года, шчыра радавацца квітнеючым садам, якія сталі сімвалам новых мірных перамог Беларусі. Больш падрабязна аб праекце http://vk.com/away.php?to=http%3A%2F%2Fbrsm.by%2Fnews%2F45118%2F&post=-83039176_395

21 апреля 2016 в 21:17 | Городная Н. И. | нет комментариев

Прафілактыка хвароб сэрца павінна быць накіравана, перш за ўсе, на ліквідацыю фактараў рызыкі развіцця гэтай хваробы. Яна ўключае:
1. Кантроль над лічбамі артэрыяльнага ціску.
2. Кантроль над узроўнем халестэрыну - прытрымлівацца дыеты, паменшыць ўжыванне: жывел тлушчаў, павараную соль і цукар; павялічыць ўжыванне расліннай ежы, рыбы.
3. Правільнае харчаванне. Ежа павінна быць разнастайнай. Трэба павялічыць спажыванне наступных прадуктаў: садавіна і гародніна, суцэльныя збожжа злакаў і хлеб, нятлустыя малочныя прадукты, нятлустае мяса, рыба; прадукты, якія змяшчаюць рыбін тлушч і w-амега, якія маюць асаблівыя ахоўныя ўласцівасці.
4. Занятак фізічнымі практыкаваннямі.
5. Адмовіцца ад шкодных звычак – перш за ўсе ад курэння і злоўжывання алкаголем.
6. Уважлівае стаўленне да свайго здароўя – пры з'яўленні болю або дыскамфорту ў вобласці грудной клеткі – абавязкова пракансультавацца ў тэрапеўта.
7. Своечасовае лячэнне - пры наяўнасці артэрыяльнай гіпертаніі і цукровага дыябету.
8. Пазбягаць стрэсаў (навучыцца кіраваць эмоцыямі).

21 апреля 2016 в 21:10 | Городная Н. И. | нет комментариев

Установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» ЗАПРАШАЕ
на «Універсітэцкую суботу» 23.04.2016 года. Адрас: г. Мазыр, вул. Студэнцкая, 28. Дадатковая інфармацыя можа быць прадастаўлена па нумары тэлефона 8-0236 32-43-27

21 апреля 2016 в 21:05 | Городная Н. И. | нет комментариев

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі ў 2016 годзе пройдзе 23 красавіка. Гэтая дата вызначана пастановай Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2016 года №214.

20 апреля 2016 в 21:30 | Городная Н. И. | нет комментариев

Гомельскі каледж, філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» 23 красавіка 2016 г. праводзіць ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ. Месца правядзення: вул. Савецкая, 59, (актавая зала) Праезд ад чыгуначнага вакзала: тралейбусам 1, 10, 19, 19а, 15, 15а аўтобусам 3, 3а, 7а,10, 10а, 19 да ст. «Універмаг «Гомель». Тэлефон для даведак 8(0232) 95 21 45.

19 апреля 2016 в 22:44 | Городная Н. И. | нет комментариев

З мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, развіцця творчага патэнцыялу да 15 верасня 2016 года будзе праведзены раенны этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Спадчына Радзімы – мой гонар». Палажэнне аб правядзенні дадзенага конкурсу размешчана ў раздзеле меню нашага сайта "Выхаваўчая работа".

19 апреля 2016 в 22:31 | Городная Н. И. | нет комментариев

30 красавіка 2016 года ва УА "Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж" пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй для вучняў 9 класаў. Падрабязную інфармацыю Вы можаце даведацца па нумару тэлефона 8 02342 55251.

19 апреля 2016 в 21:39 | Городная Н. И. | нет комментариев

Нагадваем, што 6 мая ў нашай установе адбудзецца музычны конкурс "Школьнае Еўрабачанне - 2016". Апошні дзень падачы заявак на ўдзел - пятніца, 22 красавіка! Заўтра, 19 красавіка, адбудзецца сход, прысвечаны падрыхтоўцы і правядзенню дадзенага мерапрыемства! Пачатак сходу: 10.10. Месца правядзеньня сходу: кабінет англійскай мовы. Па ўсім пытанням Вы можаце звяртацца да настаўніка англійскай мовы Гароднай Н. І Арганізатар конкурсу: ПА ГА "БРСМ" нашай ўстановы.

18 апреля 2016 в 22:48 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сення былі падведзены вынікі другога этапу абласной алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў IV-IX класаў. Нам прыемна адзначыць, што навучэнец 9 класа нашай установы адукацыі Каробкін Аляксандр заняў III месца на алімпіядзе па англійскай мове. Саша, мы віншуем цябе з гэтым вынікам і шчыра жадаем далейшых поспехаў.

14 апреля 2016 в 19:37 | Городная Н. И. | нет комментариев

З мэтай актывізацыі прафілактычнай работы па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму сярод дзяцей да 19 красавіка 2016 г. будзе праведзены раенны этап абласнога творчага конкурсу для дзяцей «Наша бяспеку ў аўтамабілі!». Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні конкурсу размешчана ў раздзеле меню нашага сайта "Асновы бяспекі жыццядзейнасці".

14 апреля 2016 в 19:11 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сення, 13 красавіка, навучэнка нашай установы Гуркова Яна і педагог-арганізатар Ройт М. М. прынялі ўдзел у абласным конкурсе дуэтаў "Дзве зоркі" ў намінацыі "Залатыя галасы" і былі ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел.

13 апреля 2016 в 23:21 | Городная Н. И. | нет комментариев

12 красавіка прайшоў вясенні крос ва УА "Гусявiцкая сярэдняя школа Буда-Кашалеўскага раена". Навучэнцы нашай установы прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. І не безвынікова. Цімохава Кацярына заняла 1 месца сярод сваей узрастовай катэгорыі, Астаф'ева Аліна таксама заняла 1 месца і ўзнагароджана спецыяльным прызам "За волю да перамогі". Асаблівую падзяку хацелася б выказаць настаўніку фізічнай культуры і здароўя нашай установы Цiцюк В. У. за пленную працу і добрую падрыхтоўку нашых навучэнцаў да спаборніцтваў.

13 апреля 2016 в 22:50 | Городная Н. И. | нет комментариев

10 красавіка вучні нашай школы наведалі прадстаўленне ў цырку г. Гомеля "Паласаты рэйс". Выказваем асаблівую падзяку за арганізацыю гэтай паездкі дырэктару нашага ўстановы Кавалевай Е. У., педагогам Цiцюк В. У. і Алейнікавай І. В. Усе нашы навучэнцы атрымалі мора пазітыўных эмоцый і радасцi. Фатаграфіі размешчаны ў фотаальбомах нашага сайта.

13 апреля 2016 в 21:58 | Городная Н. И. | нет комментариев

30 красавіка 2016 года ў 10.00 будзе праведзена пасяджэнне раеннага Савета старшакласнікаў на базе ДУА «Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалеўскага раена».

13 апреля 2016 в 17:44 | Городная Н. И. | нет комментариев

8 красавіка адбылося адкрыцце выставы-квэст «Побыт беларускіх сялян». На выставе прадстаўлены прадметы побыту і прылады працы, якія выкарыстоўваліся ў беларускай весцы канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Экспазіцыя аформлена ў стылі беларускай хаты і прасякнутая цеплыней і ўтульнасцю. Не упусціце магчымасць акунуцца ў сялянскі побыт таго перыяду. Будзем рады вітаць Вас у «Карціннай галерэі ім. Е. Е. Маісеенка»!
Мерапрыемства праводзіцца па папярэдняй запісу для груп ад 10 чалавек. Тэлефон: +375292769381 (МТС). Кошт: 5000 руб.

13 апреля 2016 в 17:33 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сення, у дзень касманаўтыкі, нашым вучням была прадастаўлена магчымасць наведаць планетарый, які быў абсталяваны ў нашым установе.

12 апреля 2016 в 22:03 | Городная Н. И. | нет комментариев