Новости
В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/
Невыкананне мер бяспекі, а таксама нядбайнае стаўленне да захаванасці жыцця і здароўя пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту прыводзяць, як правіла, да трагічных наступстваў. З пачатку бягучага года па Гомельскім рэгіёне ўжо адбылося два выпадкі невытворчага траўматызму, ніхто з пацярпелых, на шчасце, не памёр. Асноўнымі прычынамі, па якім адбыліся няшчасныя выпадкi, як і раней, паслужылі асабістае безадказнае стаўленне грамадзян да свайго жыцця падчас знаходжання каля чыгункі, а таксама невыкананне імі правілаў пераходу шляхоў. У сувязі з гэтым першы намеснік начальніка Гомельскага АУС на транспарце Андрэй Анішчанка нагадвае, што невыкананне правілаў пераходу ж/д шляхоў і праходжанне па іх у неўстаноўленым месцы пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю па ч. 5 арт. 18.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь. Дарэчы, у адпаведнасці з ч. 2 арт. 4.3 Каап да адказнасці падлягаюць фізічныя асобы ва ўзросце ад 14 гадоў.
Сёння, 3 сакавіка, у нашай школе прайшоў Дзень Грамадзянскай абароны, а таксама праведзена гутарка з супрацоўнікамі РАНС г. Буда-Кашалёва ў рамках акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!".
Сёння на базе нашай установы адукацыі сярод членаў ПА ГА "БРСМ" прайшла Інтэрнэт-акцыя "Я кажу "НЕ" наркотыкам, таму што...", у рамках якой нашы навучэнцы змаглі выказаць сваё меркаванне i адносіны да наркотыкаў. Вiдэавыступленне і заклік да здаровага ладу жыцця ад нашых навцчэнцаў Вы можаце знайсці ў нашай групе ў VK https://vk.com/club138789923, а фотаматэрыялы размешчаны ў альбомах нашага сайта!
Па выніках правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Зорны паход» па месцах ваеннай славы калектыў навучэнцаў нашай установы адукацыі заняў ганаровае 3 месца і стаў прызёрам гэтага конкурсу! Віншуем навучэнцаў, якія прынялі ўдзел у паходзе «Мы гэтай памяці будзем вартыя...», а менавіта, Хомчанка Міхаіла, Падольскага Дзяніса, Драздову Анастасiю, Астафьеву Аліну, Дэйка Анастасiю, Мiхалкiну Таццяну, Глухоўскага Івана, Арлова Антона. Кіраўнік праекта: Гародная Надзея Ільінічна.
Сёння, 1 сакавіка, адбылося чарговае пасяджэнне членаў ПА ГА "БРСМ". Навучэнцы падрыхтавалі паведамленні аб гісторыі развіцця і існавання маладзежнай арганізацыі. Таксама разгледжана пытанне аб удзеле членаў нашай ПА ў Інтэрнэт-акцыі "Я скажу "НЕ" наркотыкам, таму што...", якая будзе праведзена заўтра на базе нашай установы адукацыі. Матэрыялы аб праведзенай рабоце Вы заўсёды зможаце знайсці на старонках нашага сайта, а таксама ў нашай групе ў VK https://vk.com/club138789923.
З 1 па 7 сакавіка 2017 года ў нашай установе пройдзе Тыдзень грамадзянскай абароны, у рамках якога пройдуць шматлікія акцыі і мерапрыемствы. План правядзення дадзенага тыдня размешчаны ў раздзеле меню нашага сайта "Дзейнасць установы адукацыі".
Сёння ў нашай установе стартавала акцыя БРСМ "За Любімую Беларусь". Члены ПА ГА "БРСМ" вырашылі паклапаціцца аб нашых пярнатых сябрах і зрабілі кармушкі з падручнага матэрыялу. На кожную кармушку былі налеплены сімвалы БРСМ і лагатып "За Любімую Беларусь"! І гэта толькі першы этап правядзення дадзенай акцыі! Фотасправаздача аб праведзенай працы размешчана ў нашых фотаальбомах.
Сёння Дзень Нараджэння ў ветэрана педагагічнай працы Хомчанка Ганны Iгнацьеўны. Старшыня прафсаюзнага камітэта нашай школы Балдуева Наталля Іванаўна і член ПА ГА "БРСМ" Яцэнка Аміна наведалі ў гэты выдатны дзень Ганну Iгнацьеўну, павіншавалі яе са святам, пагаварылі аб былых часах, выказалі ёй сваю падзяку і захапленне! Адміністрацыя сайта таксама шчыра далучаецца да віншаванняў і жадае Вам, Ганна Ігнацьеўна, заўсёды заставацца такой жа вясёлай, актыўнай і жыццярадаснай!
Сёння ў нашай установе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі геройскiя подзвігі юных герояў, захапіліся іх мужнасцю і гераізмам. Фотасправаздача аб праведзеным мерапрыемстве размешчана ў нашых фотаальбомах.
Сёння члены ПА ГА "БРСМ" нашай установы пачалі ўдзельнічаць у школьнай акцыі "Ачысцім двор ад снегу". Рабяты арганізавана выйшлі на вуліцы п. Бадзеры і ачысцілі снег на тэрыторыі жылых дамоў. Акцыя будзе доўжыцца на працягу месяца. Сачыце за навінамі работы ПА ГА "БРСМ" на старонках нашага сайта.
6 лютага членамі Школьнага лясніцтва нашай установы адукацыі была праведзена агітацыйная работа па тэме "Навіны і новаўвядзенні ў дзейнасці школьнага лясніцтва", дзе навучэнцы змаглі азнаёміцца з новай літаратурай, якую мы атрымалі ад Буда-Кашалёўскага вопытнага лясгаса. Фотасправаздачу Вы можаце паглядзець у нашых фотаальбомах.
2 лютага 2017 года ў нашай школе была праведзена прафілактычная работа з непаўналетнімі на прадмет недапушчэння здзяйснення парушэнняў. У дадзеным мерапрыемстве прыняў удзел спецыяліст Буда-Кашалёўскага РАУС. Фотасправаздача аб дадзеным мерапрыемстве размешчана ў нашых фотаальбомах.
1 лютага 2017 года прайшло чарговае планавае пасяджэнне ПА ГА "БРСМ", на якім былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія тычацца нашай першаснай арганізацыі. Таксама, па рашэнні сакратара першаснай арганізацыі было праведзена галасаванне "Новы намеснік сакратара ПА". Аднагалосна ўсе члены ПА ГА "БРСМ" прагаласавалі за навучэнку 10 класа Аміну Яцэнка. Аміна, мы цябе віншуем з уступленнем у новую пасаду, жадаем поспехаў, натхнення і высокіх дасягненняў у гэтым кірунку!
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей з 1 па 28 лютага ў раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Асноўная задача акцыі – прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, а таксама правядзенне масавай растлумачальнай працы сярод насельніцтва па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый.
На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна, як і ў цэлым па Гомельскай вобласці, адзначаецца ўздым захворвання вострымi рэспіраторнымi інфекцыямі (ВРІ), у тым ліку грып.
У сувязі з ростам захворвання ВРІ і грып сярод насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна просім Вас азнаёміцца з інфармацыяй аб дадзеных захворваннях ў раздзеле меню нашага сайта "Блок інфармацыі прафілактычнай накіраванасці"
Народны вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль "Бацька Атаман" г. Мінск запрашае Вас на канцэрт , які адбудзецца 18.02 2017.г. у 18.00 ў Канцэртнай зале Дома Культуры Буда-Кашалёва і прапануе Вам набыць бiлеты на гэта відовішчнае мерапрыемства. Адказная па пытаннях распаўсюджвання білетаў Алеся Сяргееўна, кантактны тэл. +375 (293) 370 576. З павагай, канцэртны дырэктар калектыву Суравец Мая Леанідаўна, кантактны тэл. +375 (29) 667 87 98.
Кошт: 10 рублёў
Згодна Плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2016-2020 гады, зацверджанага рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 30 снежня 2016 г. №1204, прапануем Вашай увазе відэаролік па прававой асвеце. Спампаваць відэаролікі можна, прайшоўшы па спасылках:
https://cloud.mail.ru/public/4VtdGvW9P2
https://www.rcpi.gomel.by/
Для запампоўкі прапануецца 4 папкі, у кожнай з якіх па 5 ролікаў:
1. Тэчка DV_LowerFieldFirst – для тэлеканалаў, якія вяшчаюць у фармаце 4:3.
2. Тэчка DV_Widescreen_LowerFieldFirst – для тэлеканалаў, якія вяшчаюць у фармаце 4:3.
3. Тэчкі HD1080, HD720 – для відэаманітораў, LED-экранаў.
Рады Вам паведаміць, што ў сацыяльнай сетцы VK з'явілася група аб нашай дзейнасці ПА ГА "БРСМ" і аб дзейнасці валанцёрскага атрада "ЗЛЖ". Раім Вам перайсці па спасылцы https://vk.com/club138789923 і заўсёды быць у курсе самых апошніх падзей нашага жыцця і нашай дзейнасці. Уступайце ў групу і натхняйцеся нашымі ідэямі і здзяйсненнямі!
Як правіла, падчас маразоў аднымі з небяспек з'яўляюцца пераахаладжэнне арганізма і абмаражэнне. Таму ва ўмовах нізкіх тэмператур, як адзначае раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін. У першую чаргу варта памятаць: каб не замерзнуць – трэба рухацца. Калі ж адчуваеце, што дранцвеюць рукі, расцярыце іх, зняўшы кольцы, што палепшыць цыркуляцыю крыві. Пры абмаражэнні носа, шчок, вушэй можна зрабіць 10-15 глыбокіх нахілаў, карысна выпіць і гарачага салодкага кавы (гарбаты), а таксама з'есці некалькі таблетак глюкозы або кавалачкаў цукру.
Больш за тое, шчыльна зачыніць вокны і дзверы, паддашкавыя люкі неабходна пры атрыманні сігналу аб набліжэнні завеі. Падчас моцнага снегападу сапраўды лепш застацца дома, бо пад тоўшчай снегу можа высочваць падступная небяспека, напрыклад, галалёдзіца. У такую надвор'е варта адмовіцца і ад выкарыстання аўтамабіля.
Не лішнім будзе нагадаць: каб не стаць пацыентам траўмапункту, на зямлю трэба ісці ўсёй падэшвай, не спяшацца, ногі злёгку расслабіць у каленях, а рукі не павінны быць занятыя цяжкімі торбамі. Асаблівую асцярожнасць неабходна ўжываць на праезнай частцы. Плюс да ўсяго, калі ўбачылі ўпаў чалавека – падайце яму руку, ляжыць – выклічце хуткую дапамогу, а заўважылі ў суседзяў у доме парушэнне правілаў пажарнай бяспекі – папярэдзьце іх аб небяспецы.
26 студзеня 2017 года на базе нашай установы адукацыі адбудзецца семінар - практыкум па тэме: Фарміраванне ўменняў працаваць з навукова-пазнавальнымі тэкстамі на ўроках вучэбнага прадмета «Чалавек і свет». Для ўдзелу ў рабоце семінара - практыкума запрашаюцца настаўнікі пачатковых класаў раёна. Пачатак семінара-практыкума ў 10.00. Адрас: п. Бадзеры, д. 21, ДУА «Бушаўскi дзіцячы сад-сярэдняя школа».