Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/

Дарагія нашы вучні і мясцовыя жыхары. Паведамляем, што кожную суботу ў нашай установе праходзяць тэматычныя дыскатэкі. Запрашаем усіх добра і цікава правесці свой час! Пачатак дыскатэкі: 18.00. Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў!

12 октября 2016 в 00:01 | Городная Н. И. | нет комментариев

Нашы спартсмены прыехалі з абласных спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы з медалямі. Такім чынам, вынікі: Леташкова Валерыя - 3 месца, Глухоўская Кацярына - 2 месца, Русіна Вікторыя - 1 месца. Віншуем! Мы вамі ганарымся!

11 октября 2016 в 21:52 | Городная Н. И. | нет комментариев

Рады паведаміць, што навучэнцы нашай установы Глухоўскі Іван,, Леташкова Валерыя, Глухоўская Кацярына, Малынова Крысціна, Лапіцкі Раман прымуць удзел у абласной спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат да 14 гадоў, якая будзе праходзіць у г. Гомелі. Пажадаем рабятам поспехаў і высокіх дасягненняў! Мы вамі ганарымся!

5 октября 2016 в 22:35 | Городная Н. И. | нет комментариев

Паведамляем, што з верасня 2016 года пачаў дзейнічаць абласны віртуальны адукацыйны рэсурс па беларускай мове і літаратуры “Белы ветразь”. Дадзены рэсурс адрасаваны настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і мае на сваёй мэце аказаць дапамагу ў пошуку новай інфармацыі пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і ЦТ.
Электронны адрас рэсурса: https://sites.googie.com/site/zvonkayamova/home.

3 октября 2016 в 22:56 | Городная Н. И. | нет комментариев

17 верасня прайшла "Школiада" сярод навучэнцаў раёна. Прыемна адзначыць, што нашы навучэнцы занялі прызавыя месцы: Скарасцецкая Вікторыя - 1 месца, Міхалкіна Таццяна - 2 месца, Халяўка Аліна - 3 месца! У выніку наша ўстанова заняла 1 месца ў "Школiадзе" сярод школ раёна! Выказваем асаблівую падзяку настаўніку фізічнага выхавання і здароўя Цiцюку Віталю Уладзіміравічу за падрыхтоўку навучэнцаў да дадзенага мерапрыемства!

2 октября 2016 в 23:03 | Городная Н. И. | нет комментариев

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ XXIX КРУГЛАГОДНАЙ СПАРТАКІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ
БУДА-КАШАЛЁЎСКАГА РАЁНА Ў 2016/2017 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ РАЗМЕШЧАНА Ў РАЗДЗЕЛЕ МЕНЮ НАШАГА САЙТА "НАША СПАРТЫЎНАЯ ЖЫЦЦЁ". ПРОСІМ УСІХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ АЗНАЁМІЦЦА З ГЭТАЙ ІНФАРМАЦЫЯЙ!

2 октября 2016 в 22:13 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сёння, 30 верасня, у нашай установе пройдзе дзень Самакіравання і святочны канцэрт, прысвечаны Дню Настаўніка! Адказныя за правядзенне і арганізацыю свята: навучэнцы 9 класа і класны кіраўнік Астраленка Вольга Васільеўна! Пачатак мерапрыемства: 12.30.

30 сентября 2016 в 08:35 | Городная Н. И. | нет комментариев

Напярэдадні двух па-асенняму выдатных святаў Дня Настаўніка і Дня Пажылых людзей ПА ГА "БРСМ" праводзіць акцыю "Клапоцімся аб ветэранах педагагічнай працы і пажылых людзях". На працягу ўсяго святочнага тыдня члены першаснай арганізацыі наведваюць ветэранаў і пажылых людзей, аказваюць ім неабходную дапамогу і віншуюць з надыходзячымі святамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі будуць узнагароджаны на школьнай лінейцы Дыпломамі ад сакратара ПА ГА "БРСМ" Гароднай Н. І.

27 сентября 2016 в 23:18 | Городная Н. И. | нет комментариев

Дарагія навучэнцы! Да 10 кастрычніка 2016 года ў нашай установе праходзіць акцыя "Збяром макулатуру - захаваем дрэва". Просім ўсіх прыняць удзел у правядзенні акцыі!!! Падзяка самым актыўным удзельнікам будзе размешчана на старонках нашага сайта, а пераможца атрымае салодкі прыз асабіста ад Адміністратара сайта і кіраўніка школьнага лясніцтва Гароднай Н. І.! Захаваем прыроду разам!

27 сентября 2016 в 21:14 | Городная Н. И. | нет комментариев

Народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!» пройдзе ў г. Буда — Кашалёва. Урачыстае ўшанаванне працоўных дынастый раёна, ветэранаў прафсаюзнага руху з уручэннем падарункаў ад прафсаюзаў адбудзецца 29 верасня 2016 года у 15-00 на цэнтральнай плошчы г. Буда — Кашалёва. У рамках акцыi выступяць фіналісты конкурсу працоўных калектываў «Новыя імёны», аматарскія калектывы мастацкай творчасці, зоркі беларускай эстрады. Канцэрт прымеркаваны да Дня пажылога чалавека.

27 сентября 2016 в 21:03 | Городная Н. И. | нет комментариев

Адміністрацыяй НДООЦ "Зубраня" выдзелена 10 напрамкаў для ўдзельнікаў санаторна-аздараўленчага атрада з абавязковым комплексам медыцынскіх паслуг з 09.10.2016 па 26.10.2016:
- навучэнцы 10 класа - 3 чалавекі (з 08.10.2016);
- навучэнцы 8 класа - 3 чалавекі;
- навучэнцы 9 класа - 4 чалавекі.
Памер бацькоўскай даплаты складае 60,12 рублёў (11-13 гадоў), 63 рубля (14-18 гадоў). Дадаткова аплачваюцца медыцынскія паслугі (ад 50 да 90 рублёў). Звяртаем увагу, што дзецям, у якіх маецца пасведчанне пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых аварый, медыцынскія паслугі прадастаўляюцца бясплатна.

27 сентября 2016 в 20:37 | Городная Н. И. | нет комментариев

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, вяртаючыся да прайшоўшага Дня прадухілення самагубстваў, нагадвае: прычыны суіцыдальных паводзін шматстайныя. Вялікае значэнне належыць сацыяльна-псіхалагічным фактарам: парушаныя дзіцяча-бацькоўскія і партнёрскія адносіны, адзінота. Пускавымі фактарамі могуць стаць канфлікты, страта працы, крымінальная адказнасць, смерць блізкіх, развод, фінансавыя страты – адным словам, цяжкія крызісы. Да таго ж псіхічныя засмучэнні, г. зн. дэпрэсія, залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў (алкагалізм і наркаманія), засмучэнне асобы, а таксама цяжкія хранічныя захворванні: анкалогія, ВІЧ-інфекцыя, страта органа і інш. Як факт, многія самагубствы адбываюцца ў перыяд паляпшэння, калі ў чалавека з'яўляецца дастаткова энергіі і волі, каб звярнуць адчайныя думкі ў рашучыя дзеянні. У Гомельскай вобласці экстранную псіхалагічную дапамогу па «тэлефоне даверу» аказваюць спецыялісты Гомельскага гарадскога цэнтра сацабслугоўвання сям'і і дзяцей – 170 (кругласутачна). Псіхалагічную дапамогу можна атрымаць у аддзеле грамадскага здароўя абласнога ЦГЭ і ВОЗ па тэл. 8 (0232) 75-77-64 і Цэнтры памежных станаў, лекары-псіхатэрапеўты якога вядуць прыём у дыспансерным аддзяленні абласной клінічнай псіхбальнiцы і ў філіялах паліклінік горада (падрабязная інфармацыя па тэл. 8 (0232) 35-62-73, а таксама ў службе экстранай псіхалагічнай дапамогі «тэлефон даверу» 8 (0232) 35-91-91 (кругласутачны)).

25 сентября 2016 в 22:47 | Городная Н. И. | нет комментариев

Паважаныя навучэнцы 10 класа! На нашым сайце створаны пункт меню "Расклад заняткаў міжшкольнага факультатыва", у якім кожны тыдзень будзе размяшчацца графік правядзення факультатываў. Сачыце за зменамі!

23 сентября 2016 в 21:48 | Городная Н. И. | нет комментариев

23 верасня 2016 года ў в. Бушаўка пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае дню Вёскі. Запрашаюцца ўсе жыхары мясцовых вёсак, а таксама ўсе навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі. Прыходзьце! Будзе весела!!! Пачатак: 16.00.

23 сентября 2016 в 11:27 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сёння ў нашай школе ва ўсіх быў яркi iсвяточны настрой, так як навучэнцы разам з педагогамі святкавалі Міжнародны Дзень Міру. Асабліва яркімі момантамі дадзенага свята сталі: выраб папяровых галубоў, маляванне на асфальце, спартыўнае свята для пачатковай школы "Мы за мір ва ўсім свеце". Асаблівую падзяку хацелася б выказаць нашым педагогам Алейнiкавай Іне Васільеўне, Цiцюк Віталю Уладзіміравічу, Ройт Марыне Мікалаеўне за стварэнне святочнай атмасферы.

21 сентября 2016 в 21:42 | Городная Н. И. | нет комментариев

З мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці моладзі, па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захворванняў, захаванні і ўмацаванні здароўя ў перыяд з 19 па 23.09.2016 ў нашай установе праходзіць Тыдзень здароўя пад дэвізам «Моладзь. Здароўе. Лад жыцця». У гэты перыяд арганізаваны і праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню здароўя.

20 сентября 2016 в 21:18 | Городная Н. И. | нет комментариев

Прыемна адзначыць, што спорт для нашых навучэнцаў-гэта не толькi любiмы занятак. Спартыўнае жыцце нашай установы прыносiць усе новыя i новыя ўзнагароды. Так, нашы навучэнцы прынялi ўдзел у асеннім кросе, дзе былi ўзнагароджаны дыпломам за 1-ае месца ў 28 спартакіядзе навучэнцаў 2015/2016 навучальнага года. Прымiце нашы вiншаваннi.

19 сентября 2016 в 01:03 | Городная Н. И. | нет комментариев

Заданні для правядзення адборачнага этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць» размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

19 сентября 2016 в 00:36 | Городная Н. И. | нет комментариев

У перыяд з 15 па 18 снежня 2016 года ў МКСК "Арэна" пройдуць прэм'ерныя паказы мюзікла "Кармэн".

18 сентября 2016 в 21:36 | Городная Н. И. | нет комментариев

13 верасня на тэрыторыі ўсёй нашай Радзімы адзначалася важнае свята - Дзень Нараджэння БРПА. Наша школа не стала выключэннем. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Ройт. М. Н. была праведзена святочная лінейка, прысвечаная гэтай значнай даце.

16 сентября 2016 в 23:40 | Городная Н. И. | нет комментариев