Новости
В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/
У сувязі з фактам гібелі двух школьнікаў у выніку выбуху снарада часоў вайны ў Бярэзінскім раене Мінскай вобласці, з мэтай недапушчэння падобных выпадкаў у далейшым будуць праведзены сумесна з прадстаўнікамі РАНС у нашым установе інфармацыйныя гадзіны, бацькоўскія сходы па пытаннях бяспекі дзяцей, звярнуўшы асаблівую ўвагу на недапушчэнне пакідання непаўналетніх без нагляду дарослых, іншыя прафілактычныя меры.
У адпаведнасці з загадам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2016 №01-7/1226 у перыяд з 2 па 9 красавіка 2016 года будзе праведзена акцыя «Тыдзень лесу – 2016».
ПЛАН мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку прычын і ўмоў, якія спрыяюць распаўсюджванню спажывання наркатычных рэчаў, папярэджанне і ліквідацыю негатыўных наступстваў ужывання наркатычных рэчываў сярод моладзі на 2016 год размешчаны ў раздзеле меню нашага сайта "Выхаваўчая работа"
З мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і будынках, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення ў перыяду з 4 па 29 красавіка 2016 года ў Буда-Кашалеўскім раене праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллевым фондзе «За бяспеку разам». Падрабязную інфармацыю Вы зможаце даведацца ў раздзеле меню нашага сайта "Інфармацыя ад РАНС".
Напярэдадні Мiжнароднага дня здароўя у Гомельскай вобласці з 1 па 6 красавіка пройдзе традыцыйная прафілактычная інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Гомельшчына – за здаровы лад жыцця». Мэта дадзенага мерапрыемства – прыцягнуць увагу насельніцтва да гэтай тэмы, да здароўя свайго і сваіх блізкіх, аб'яднаўшы намаганні ўсіх зацікаўленых ведамстваў (ахова здароўя, адукацыя, культура, фізкультура, спорт і турызм і інш.), грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў вобласці і сродкаў масавай інфармацыі, паказаць шляхі вырашэння гэтай сур'езнай праблемы.
Другі этап абласной алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў 4-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе праведзены на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Уваравiчская сярэдняя школа». Дата правядзення - 8 красавіка 2016 года. Час пачатку алімпіяды – 12.00; пачатак працы старшыняў журы, аргкамітэта і адказных у аўдыторыі - 11.00.
Расклад заняткаў міжшкольнага факультатыва для вучняў 10, 11 класаў Буда-Кашалеўскага раена ў 2015/2016 навучальным годзе на 02.04.2016 года размешчаны ў раздзеле меню "Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання".
З мэтай удасканальвання работы па ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс, паглыблення прадметных ведаў навучэнцаў 07.04.2016 будзе праведзены адкрыты інтэрнэт-конкурс «Нашы веды - 2016». Уся інфармацыя аб конкурсе размешчана ў пункце меню "Вучэбная работа"
Як правесці канікулы з карысцю для школы і для сябе? Вельмi проста! Мы дапаможам)))) Калі Вы з'яўляецеся членам ГА "БРСМ", то Вы зможаце прыняць удзел у працоўным атрадзе ў перыяд летніх канікул. Па ўсім пытанням Вы можаце звяртацца да першага сакратара РА ГА "БРСМ" Хацулевой Таццяны Генадзьеўны па нумару тэлефона 2-42-93 і да сакратара ПА ГА "БРСМ" Гарадной Надзеі Iльiнiчны.
З мэтай ўдасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў у адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2016 год з сакавіка 2016 года па май 2018 года сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканская акцыя «Мы гэтай памяці верныя». Падрабязнасці арганізацыі і правядзення акцыі Вы зможаце знайсці ў раздзеле нашага сайта "Выхаваўчая работа".
З мэтай стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў, актывізацыі працы існуючых і стварэнне новых аб'яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, тэатраў моды
22 красавіка 2016 года будзе праведзены раённы конкурс малюнкаў «Электрычнасць - сябар ці вораг» сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. Палажэнне аб правядзеннi конкурсу размешчана ў пункце меню нашага сайта "Выхаваўчая работа ў школе".
Мы хочам зрабіць свет крыху лепш і дабрэй. Нам падабаецца бачыць усмешкі людзей:)
«Добрае Сэрца» – гэта добрыя ўчынкі, якія можа зрабіць кожны з нас, гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў розных сферах і вызначыцца з выбарам жыццевага шляху. Гэта не толькі альтруізм, гэта новыя знаемствы сярод велізарнага кола цікавых і актыўных людзей. Падрабязную інфармацыю аб дадзеным руху Вы можаце даведацца ў раздзеле меню нашага сайта "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і ў сакратара ПА ГА "БРСМ" Гарадной Н. І.
31 сакавіка 2016 года прыём грамадзян па пытаннях працоўнага заканадаўства правядзе
Дранковіч Юрый Іванавіч, галоўны прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя з 10-00 да 12-00 у раенным выканаўчым камітэце, вул Ленiна,7.
Сігнал «Увага ўсім!» выкарыстоўваецца для абвесткі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, якая патрабуе якіх-небудзь дзеянняў з боку жыхароў. Спосабам абвесткі можа быць тэлефон, тэлевізар, радые, спецаўтамабіль з адмысловай гукавой прыладай, сірэны, FM-прыемнікі ў транспарце. Для таго, каб праслухаць экстранае паведамленне, неабходна ўключыць мясцовае тэлебачанне або радые і наладзіцца на нацыянальны канал. Праслухаўшы паведамленне, сродак сувязі варта трымаць уключаным на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі аварыі, катастрофы ці стыхійнага бедства. Калі папераджальны сігнал застане на вуліцы, трэба знайсці бліжэйшы тэлевізар ці радыепрымач для атрымання інструкцый.
У адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай, Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2015-2020 гады, у мэтах духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання асобы на асновах праваслаўных традыцый і каштоўнасцяў будзе праведзены 20.04.2016 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Буда-Кашалева» раенны этап алімпіяды па праваслаўнай культуры для навучэнцаў 5-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Палажэнне аб правядзеннi алiмпiяды размешчана ў раздзеле меню нашага сайта "Выхаваўчая работа".
26 сакавіка ва УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй. У ходзе правядзення мерапрыемства будзе растлумачаны парадак прыему і навучання ў Ваеннай акадэміі, праведзена экскурсія па факультэтах, прадастаўлена магчымасць азнаеміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццем і побытам курсантаў.
Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220.
Праезд ад станцыі метро «Уручча» аўтобусамі №15, 99, 271, 286, 343, 396 да прыпынку «Ваенная акадэмія».
Пачатак у 10.00 у клубе «Ракетчык».
З прыходам вясны руплівыя гаспадары наводзяць парадак на сваіх падворках, тым самым пазбаўляючыся ад леташняга смецця з дапамогай агню. Нярэдка і работнікі сельгаспрадпрыемстваў «непрыкметна» паляць рэшткі. І тыя, і іншыя часам забываюць, што дастаткова аднаго парыву ветру – і полымя разгарыцца, захапіўшы вялізныя тэрыторыі. Бо нават ад невялікага кастра на прысядзібным участку загараюцца пабудовы, гінуць людзі. Так, у мінулым годзе на тэрыторыі раена зарэгістравана больш за 500 выездаў на ліквідацыю ўзгаранняў сухой расліннасці і наступстваў сельскагаспадарчых выпальванняў, па гэтай жа прычыне адбылося больш за 20 пажараў. Раенны аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што выпальванне пажніўных рэшткаў, сухой расліннасці, траў на корані катэгарычна забаронена. За парушэнне дадзенага забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 15.57 КоАП Рэспублікі Беларусь (ад 10 да 40 базавых велічынь). Акрамя таго, распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (арт. 15.58). Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі, на тэрыторыі баз адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібным тэрыторыі жылога дома дапускаецца кантраляванае развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння палаючага вугалю (мангала, грыль, барбекю) пры ўмове прыняцця мер па нераспаўсюджванні гарэння за межы пляцоўкі (окапывание, выдаленне гаручых матэрыялаў і т. п.), пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння (вогнетушыцель, емістасць з вадой, лапата і інш.), а таксама размяшчэння вогнішчаў на адлегласці не менш за 10 м ад будынкаў, 20 м ад лясных масіваў, 30 м ад тарпу сена (саломы) і спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы на адлегласці не менш за 4 м ад збудаванняў.
У мэтах прыняцця ўзгодненых дзеянняў і рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне медыцынскага кантролю за станам здароўя дзяцей, рэкамендуем азнаеміцца з названым загадам, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (minzdrav.gov.by /База прававых актаў / База нарматыўных прававых актаў / Загады і іншыя акты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь). Таксама дадзеныя акты Вы зможаце знайсці на нашым сайце ў раздзеле меню "Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь"
XIV спартакіяда навучэнцаў па тэхнічным відам спорту «Тэхнаспорт» з'яўляецца афіцыйным комплексным спартыўным спаборніцтвам і праходзіць у адпаведнасці з каляндарным планам правядзення спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў на 2016 год, зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2015 № 1030. Палажэнне аб правядзеннi спартакiяды размешчана на нашым сайце, пункт меню "Наша спартыўнае жыццё".
6 мая 2016 года на базе нашай школы адбудзецца музычны конкурс "School Eurovision-2016"("Школьнае Еўрабачанне - 2016"). Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 29 красавiка. Галоўнае патрабаванне - песня, прадстаўленая на конкурс, павiнна быць на замежнай мове. Падрабязнасці падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе вы можаце даведацца ў настаўнiцы англiйскай мовы Гароднай Н.I.