В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/
Новости
Наша ўстанова адукацыi працягвае цеснае супрацоўніцтва з ДДЛГУ Буда-Кашалёўскiм вопытным лясгасам. Так, сёння, 18 кастрычніка, у нашых вучняў была магчымасць пазнаёміцца з працэсам перасадкі соснаў і дубоў, з сістэмай аднаўлення лясных запасаў. Велізарную падзяку за прадстаўленую магчымасць выказваем ляснічаму Буда-Кашалёўскага даследна-вытворчага лясніцтва Шчукіну Раману Юр'евічу, які яшчэ раз распавёў нашым навучэнцам аб значэнні лесу і беражлівым стаўленні да яго. Фотасправаздача аб праведзенай працы размешчана у нашых фотаальбомах.
15 кастрычніка на базе ДУА "Гімназія г. Буда-Кашалёва" адбыўся сяброўскі турнір па валейболу, прысвечаны Дню Маці, у якім каманда нашай установы прыняла ўдзел і заняла ганаровае 3-е месца. Віншуем. Выказваем асаблівую падзяку настаўніку фізічнай культуры і здароўя Цiцюку Віталю Уладзіміравічу за годную падрыхтоўку каманды.
З 17 кастрычнiка па 11 лiстапада ў нашай установе праходзіць акцыя "За бяспеку - РАЗАМ", у рамках якой пад кіраўніцтвам нашага дырэктара Кавалёвай Кацярыны Уладзiмiраўны аказваецца пасільная дапамога сем'ям, якія жывуць у нястачы. Так, сёння Харытоненка Рыгор Мікалаевіч устанавўi пажарны апавяшчальнік у доме вучаніцы 6 класа нашай установы! Фотасправаздача аб праведзенай працы размешчана ў нашых фотаальбомах.
У адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве па падрыхтоўцы навучэнцаў-выпускнікоў вобласці да цэнтралізаванага тэсціравання 2017 года ў 2016/2017 навучальным годзе сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў (РІКВ) будзе праведзена 3 этапы рэпетыцыйнага тэставання:
1 этап – лістапад - снежань 2016 г.
2 этап – студзень - люты 2017 г.
3 этап – сакавік - красавік 2017 г.
Тэставанне будзе праводзіцца па матэрыялах, атрыманых з РІКВ.
Кошт рэпетыцыйнага тэставання ў 1 этапе для аднаго ўдзельніка складае 7,00 рублёў за адзін навучальны прадмет.
13 кастрычніка з 9.00 да 10.00 «прамую лінію» з жыхарамі горада і раёна правядзе дырэктар ДРБУ-184 Аляксандр Мікалаевіч КУДЕЛЬКО.
Тэлефон «прамой лініі»: 2-11-44.
Пытанні можна задаць папярэдне па тэлефонах: 2-26-01, 2-13-94, 2-46-21 або па электроннай пошце: avangard.gazeta31@yandex.ru.
З 10 па 16 кастрычніка ў нашай установе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя чыстаму і светламу святу - Дню Маці. План правядзення мерапрыемстваў размешчаны ў раздзеле меню нашага сайта "Выхаваўчая работа ў школе"! Дарагія навучэнцы, не забывайце, што мама - самы галоўны чалавек у вашым жыццi, таму любіце і турбуйцеся пра яе не толькі ў Свята Дня Маці, а кожны дзень. Нашы мамы вартыя толькі любові, клопату і павагі!
Паважаныя навучэнцы і бацькі! Паведамляем Вам, што пачаўся I этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Графік правядзення алімпіяд і загад размешчаны ў раздзеле меню нашага сайта "Вучэбная работа". Просім усіх зацікаўленых азнаёміцца з дадзеным матэрыялам і прыняць удзел у правядзенні алімпіяд.
14 кастрычніка ў нашай школе пройдзе святочны канцэрт, прысвечаны Дню Маці. Пачатак канцэрту: 13.00. Пасля канцэрту адбудзецца сяброўскае спаборніцтва па валейболу, якое праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў "Тыдня Маці". Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы, педагогі нашай школы і бацькі. Будзем рады бачыць вас!
Дарагія нашы вучні і мясцовыя жыхары. Паведамляем, што кожную суботу ў нашай установе праходзяць тэматычныя дыскатэкі. Запрашаем усіх добра і цікава правесці свой час! Пачатак дыскатэкі: 18.00. Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў!
Нашы спартсмены прыехалі з абласных спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы з медалямі. Такім чынам, вынікі: Леташкова Валерыя - 3 месца, Глухоўская Кацярына - 2 месца, Русіна Вікторыя - 1 месца. Віншуем! Мы вамі ганарымся!
Рады паведаміць, што навучэнцы нашай установы Глухоўскі Іван,, Леташкова Валерыя, Глухоўская Кацярына, Малынова Крысціна, Лапіцкі Раман прымуць удзел у абласной спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат да 14 гадоў, якая будзе праходзіць у г. Гомелі. Пажадаем рабятам поспехаў і высокіх дасягненняў! Мы вамі ганарымся!
Паведамляем, што з верасня 2016 года пачаў дзейнічаць абласны віртуальны адукацыйны рэсурс па беларускай мове і літаратуры “Белы ветразь”. Дадзены рэсурс адрасаваны настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і мае на сваёй мэце аказаць дапамагу ў пошуку новай інфармацыі пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і ЦТ.
Электронны адрас рэсурса: https://sites.googie.com/site/zvonkayamova/home.
17 верасня прайшла "Школiада" сярод навучэнцаў раёна. Прыемна адзначыць, што нашы навучэнцы занялі прызавыя месцы: Скарасцецкая Вікторыя - 1 месца, Міхалкіна Таццяна - 2 месца, Халяўка Аліна - 3 месца! У выніку наша ўстанова заняла 1 месца ў "Школiадзе" сярод школ раёна! Выказваем асаблівую падзяку настаўніку фізічнага выхавання і здароўя Цiцюку Віталю Уладзіміравічу за падрыхтоўку навучэнцаў да дадзенага мерапрыемства!
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ XXIX КРУГЛАГОДНАЙ СПАРТАКІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ
БУДА-КАШАЛЁЎСКАГА РАЁНА Ў 2016/2017 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ РАЗМЕШЧАНА Ў РАЗДЗЕЛЕ МЕНЮ НАШАГА САЙТА "НАША СПАРТЫЎНАЯ ЖЫЦЦЁ". ПРОСІМ УСІХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ АЗНАЁМІЦЦА З ГЭТАЙ ІНФАРМАЦЫЯЙ!
Сёння, 30 верасня, у нашай установе пройдзе дзень Самакіравання і святочны канцэрт, прысвечаны Дню Настаўніка! Адказныя за правядзенне і арганізацыю свята: навучэнцы 9 класа і класны кіраўнік Астраленка Вольга Васільеўна! Пачатак мерапрыемства: 12.30.
Напярэдадні двух па-асенняму выдатных святаў Дня Настаўніка і Дня Пажылых людзей ПА ГА "БРСМ" праводзіць акцыю "Клапоцімся аб ветэранах педагагічнай працы і пажылых людзях". На працягу ўсяго святочнага тыдня члены першаснай арганізацыі наведваюць ветэранаў і пажылых людзей, аказваюць ім неабходную дапамогу і віншуюць з надыходзячымі святамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі будуць узнагароджаны на школьнай лінейцы Дыпломамі ад сакратара ПА ГА "БРСМ" Гароднай Н. І.
Дарагія навучэнцы! Да 10 кастрычніка 2016 года ў нашай установе праходзіць акцыя "Збяром макулатуру - захаваем дрэва". Просім ўсіх прыняць удзел у правядзенні акцыі!!! Падзяка самым актыўным удзельнікам будзе размешчана на старонках нашага сайта, а пераможца атрымае салодкі прыз асабіста ад Адміністратара сайта і кіраўніка школьнага лясніцтва Гароднай Н. І.! Захаваем прыроду разам!
Народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!» пройдзе ў г. Буда — Кашалёва. Урачыстае ўшанаванне працоўных дынастый раёна, ветэранаў прафсаюзнага руху з уручэннем падарункаў ад прафсаюзаў адбудзецца 29 верасня 2016 года у 15-00 на цэнтральнай плошчы г. Буда — Кашалёва. У рамках акцыi выступяць фіналісты конкурсу працоўных калектываў «Новыя імёны», аматарскія калектывы мастацкай творчасці, зоркі беларускай эстрады. Канцэрт прымеркаваны да Дня пажылога чалавека.
Адміністрацыяй НДООЦ "Зубраня" выдзелена 10 напрамкаў для ўдзельнікаў санаторна-аздараўленчага атрада з абавязковым комплексам медыцынскіх паслуг з 09.10.2016 па 26.10.2016:
- навучэнцы 10 класа - 3 чалавекі (з 08.10.2016);
- навучэнцы 8 класа - 3 чалавекі;
- навучэнцы 9 класа - 4 чалавекі.
Памер бацькоўскай даплаты складае 60,12 рублёў (11-13 гадоў), 63 рубля (14-18 гадоў). Дадаткова аплачваюцца медыцынскія паслугі (ад 50 да 90 рублёў). Звяртаем увагу, што дзецям, у якіх маецца пасведчанне пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых аварый, медыцынскія паслугі прадастаўляюцца бясплатна.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, вяртаючыся да прайшоўшага Дня прадухілення самагубстваў, нагадвае: прычыны суіцыдальных паводзін шматстайныя. Вялікае значэнне належыць сацыяльна-псіхалагічным фактарам: парушаныя дзіцяча-бацькоўскія і партнёрскія адносіны, адзінота. Пускавымі фактарамі могуць стаць канфлікты, страта працы, крымінальная адказнасць, смерць блізкіх, развод, фінансавыя страты – адным словам, цяжкія крызісы. Да таго ж псіхічныя засмучэнні, г. зн. дэпрэсія, залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў (алкагалізм і наркаманія), засмучэнне асобы, а таксама цяжкія хранічныя захворванні: анкалогія, ВІЧ-інфекцыя, страта органа і інш. Як факт, многія самагубствы адбываюцца ў перыяд паляпшэння, калі ў чалавека з'яўляецца дастаткова энергіі і волі, каб звярнуць адчайныя думкі ў рашучыя дзеянні. У Гомельскай вобласці экстранную псіхалагічную дапамогу па «тэлефоне даверу» аказваюць спецыялісты Гомельскага гарадскога цэнтра сацабслугоўвання сям'і і дзяцей – 170 (кругласутачна). Псіхалагічную дапамогу можна атрымаць у аддзеле грамадскага здароўя абласнога ЦГЭ і ВОЗ па тэл. 8 (0232) 75-77-64 і Цэнтры памежных станаў, лекары-псіхатэрапеўты якога вядуць прыём у дыспансерным аддзяленні абласной клінічнай псіхбальнiцы і ў філіялах паліклінік горада (падрабязная інфармацыя па тэл. 8 (0232) 35-62-73, а таксама ў службе экстранай псіхалагічнай дапамогі «тэлефон даверу» 8 (0232) 35-91-91 (кругласутачны)).