Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/

21 студзеня 2017 года ў раённым доме культуры адбылося падвядзенне вынікаў традыцыйнага раённага конкурса за духоўнае адраджэнне "Калядная зорка". У намінацыі "За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць" пераможцам прызнана настаўніца англійскай мовы нашай установы адукацыі Гародная Н.І. Віншуем!!!

23 января 2017 в 22:51 | Городная Н. И. | нет комментариев

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны сярод удзельнікаў дарожнага руху і прышчаплення ім навыкаў выкарыстання святловяртальных элементаў, а таксама папярэджання ДТЗ, спынення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, забеспячэння аховы правапарадку і бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі раёна па 26 студзеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход».

23 января 2017 в 22:30 | Городная Н. И. | нет комментариев

Асноўнымі новаўвядзеннямі з'яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.
У адпаведнасці з дакументам ўводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага напрамку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках гутаркі, пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай працы па размеркаванні складзе не менш пяці гадоў. Далей...

17 января 2017 в 20:51 | Городная Н. И. | нет комментариев

Час ідзе...Усё мяняецца...На жаль, старэе... Але пад чулым кіраўніцтвам дырэктара нашай установы Кавалёвай Кацярыны Уладзіміраўны будынак нашай школы не толькі не старэе, але і пастаянна абнаўляецца і ўдасканальваецца! Так, за апошнія два тыдні сіламі работнікаў нашай школы быў зроблены рамонт у кабінеце працоўнага навучання! Фотасправаздачу Вы можаце прагледзець у нашых фотаальбомах!

14 января 2017 в 20:31 | Городная Н. И. | нет комментариев

На працягу ўсіх зімовых канікул у нашай установе адукацыі праходзіла акцыя "Разам з сям'ёй", у ходзе якой дырэктарам нашай школы, педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам і класнымі кіраўнікамі былі наведаны сем'і нашых навучэнцаў, даследаваны іх ўмовы жыцця, а таксама праведзены гутаркі прафілактычнай накіраванасці з бацькамі.

14 января 2017 в 20:21 | Городная Н. И. | нет комментариев

6 студзеня 2017 года навучэнцы школ нашага раёна былі ўдастоены гонару пабыць на Рэспубліканскай ёлцы краіны ў г. Мінску. Прыемна адзначыць, што вучаніца 5 класа нашай установы адукацыі Харытоненка Лізавета таксама прыняла ўдзел у правядзенні дадзенага мерапрыемства. Выказваем велізарную падзяку арганізатарам дадзенага мерапрыемства ў г. Мінску.

12 января 2017 в 22:08 | Городная Н. И. | нет комментариев

6 студзеня ў нашай установе пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Кузьменка Таццяны Аляксандраўны прайшоў педагагічны савет, на якім былі падведзены вынікі I паўгоддзя, праведзены аналіз і складзены план падрыхтоўкі навучэнцаў да прадметных алімпіяд, таксама быў асветлены пытанне пераемнасці ва ўстанове адукацыі сярод навучэнцаў I ступені навучання і дзіцячым садам. У канцы педагагічнага савета псіхолаг нашай школы Пракопенка Алена Міхайлаўна правяла трэнінг на тэму "Прафессіянальнае выгаранне", пасля якога ўсе педагогі пакінулі свае пазітыўныя і прыязныя пажаданні адзін аднаму.

6 студзеня 2017 года на базе нашай установы адукацыі прайшоў раённы турнір па валейболу "Калядныя сустрэчы", у якім прынялі ўдзел тры каманды: каманда педагогаў, каманда моладзі ДУА "Бушаўскi дзіцячы сад-сярэдняя школа", каманда ДУА "Уварfвiчская сярэдняя школа", якая і стала пераможцам. Але самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі гэтага турніру атрымалі велізарнае задавальненне ад праведзеных гульняў, яшчэ раз пацвердзіўшы тое, што СПОРТ - гэта заўсёды модна, карысна і крута!!! Велізарную падзяку за органiзацыю і правядзенне дадзенага мерапрыемства выказваем настаўніку фізічнай культуры і здароўя нашай школы Цiцюк Віталю Уладзіміравічу.

27 снежня і 5 студзеня вучні нашай школы разам з педагогамі наведалі Рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Меркулавiчах, Чачэрскі раён. Усе засталіся проста ў захапленні ад праведзеных конкурсаў, інсцэніровак, нашы дзецi заваёўвалі алмазы, каб выратаваць прынцэсу, спявалі песні, танцавалі. адным словам, трапілі ў сапраўдную казку. Святкаванне скончылася чаяваннем з смачнымі блінамі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі». Асноўнай мэтай дадзенага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.

Паведамляем Вам, што на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь http://edu.gov.by размешчаны спасылкі на асноўныя пытанні, якія абмяркоўваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Спасылка для пераходу ў дадзены раздзел: http://edu.gov.by/page-26571

27 снежня 2016 года прадстаўнікі нашай установы адукацыі, у прыватнасці, старшыня прафсаюзнага камітэта Болдуева Наталля Іванаўна, настаўнік фізікі і інфарматыкі Харытоненка Рыгор Мікалаевіч, ветэран педагагічнай працы і старшыня Савета ветэранаў па ДУА "Бушаўскi дзіцячы сад-сярэдняя школа" Мікалай Ларыонавiч Чэпікаў наведалі ветэрана педагагічнай працы, заслужанага педагога Чэрнышэвiча Івана Міхайлавіча, павіншавалі яго з надыходзячым Новым годам, падарылі падарункі і проста пагутарылі з выдатным чалавекам, ўспомнілі былыя часы. Іван Міхайлавіч, у рэчаіснасці, з'яўляецца прыкладам мужнасці, стойкасці і высакароднасці для кожнага, хто з ім знаёмы! Адміністрацыя сайта далучаецца да віншаванняў, жадае Вам, Іван Міхайлавіч, моцнага здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця, клопату і цяпла блізкіх і проста сонейка ў душы!

29 декабря 2016 в 09:02 | Городная Н. И. | нет комментариев

26 снежня 2016 года валанцёрскім атрадам ЗЛЖ пад кіраўніцтвам Гароднай Н. І. была праведзена работа па ачыстцы снегу на магіле ветэрана ВАВ. Таксама ўдзельнікі атрада наведалі дамы пажылых людзей і аказалі ім неабходную дапамогу. Работа па аказанні дапамогі ветэранам ВЯЛІКАЙ Айчыннай Вайны і пажылым людзям будзе праводзіцца штодня на працягу перыяду зімовых канікул. Тварыце дабро!!! Фотасправаздача аб праведзенай рабоце размешчана ў нашых фотаальбомах.

27 декабря 2016 в 09:31 | Городная Н. И. | нет комментариев

У пятніцу, 23 снежня, быў праведзены бацькоўскі сход на тэму: "Пажарная бяспека: навагоднія свавольствы нашых дзяцей". З бацькамі правялі гутарку прадстаўнік РАНС г. Буда-Кашалёва, дырэктар нашай установы адукацыі Кавалёва Кацярына Уладзіміраўна, сацыяльны педагог Радчанка Жанна Аляксееўна, якія яшчэ раз нагадалі бацькам пра тое, якія небяспекі могуць чакаць дзяцей пры няправільным звароце з агнём.

25 декабря 2016 в 22:26 | Городная Н. И. | нет комментариев

23 снежня навучэнцы, педагогі і бацькі змаглі апынуцца ў сапраўднай Навагодняй казцы. Педагог-арганізатар Ройт Марына Мікалаеўна падрыхтавала пастаноўку казкі ў гонар святкавання Новага года ў нашай школе. Асаблівую падзяку хацелася б выказаць педагогам і навучэнцам, якія прынялі самы актыўны ўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы гэтага свята. Усе фарбы і чараўніцтва гэтага дня Вы зможаце ўбачыць у нашых фотаальбомах.

25 декабря 2016 в 22:16 | Городная Н. И. | нет комментариев

22 снежня ў раённым Доме культуры г. Буда-Кашалёва адбылося мерапрыемства, прысвечанае 80-ці гадоваму юбілею заснавання Буда-Кашалёўскага лясгаса. Членаў нашага школьнага лясніцтва таксама запрасілі на гэта важнае мерапрыемства, дзе дзеці змаглі выказаць сваю пазіцыю да аховы лесу! Таксама нашай установе былі падораны кнігі аб гісторыі і сучаснасці Буда-Кашалёўскага лясгаса, у якіх згаданая і дзейнасць нашага школьнага лясніцтва. Велізарную падзяку хацелася б выказаць актывістам нашага аб'яднання Леташковой Валерыі, Глухоўскай Кацярыне, Мiхалкiнай Анастасіі і Мiхалкiнfй Кацярыне за падрыхтоўку і ўдзел у сённяшнім мерапрыемстве.

22 декабря 2016 в 21:35 | Городная Н. И. | нет комментариев

"Ганарымся, што навучылі!" - сацыяльная ініцыятыва МНС, закліканая матываваць бацькоў навучыць бяспецы дзяцей. У рамках кампаніі ратавальнікі распрацавалі матэрыялы для дзяцей і бацькоў – кнігі, пропісы, іншую наглядна-выяўленчую і сувенірную прадукцыю. Аб тым, што неабходна навучаць правілам бяспекі з самага дзяцінства, нагадаюць аўдыё-і відэаролікі, а таксама прэзентацыйныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у месцах, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі. Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі прама цяпер, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце 112.by. Праверыць і замацаваць веды можна, прайшоўшы тэст для дзяцей і бацькоў, перайшоўшы па спасылцы http://mchs.gov.by/test/. Адказаўшы правільна на ўсе пытанні, распечатвайте і дзяліцеся ў сацыяльных сетках граматай «Геній бяспекі», дзе адзначаны і бацькі, і дзеці. Сачыце за ходам правядзення кампаніі на сайце МНС, а таксама ў СМІ.

19 декабря 2016 в 21:38 | Городная Н. И. | нет комментариев

Сёння, 16 снежня, у раённым Доме культуры адбыўся шоу-конкурс "Міс БРСМ-2016". Нашу ўстанову ў дадзеным мерапрыемстве прадставіла навучэнка 10 класа Яцэнка Аміна. Канкурсанты прайшлі некалькі этапаў, у якіх прадставілі свае візітныя карткі, свае таленты, паказалі свае веды ў інтэлектуальным плане, пераконвалі членаў журы ў сваiм пункту гледжання і многае іншае. У выніку, Аміна ўзнагароджана дыпломам пераможцы конкурсу "Міс БРСМ" у намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый" і атрымала ў падарунак мультыварку. Вялікі дзякуй хочацца выказаць Валерыі Леташковой за дапамогу ў падрыхтоўцы дадзенага конкурсу! Дзяўчынкі, школа вамі ганарыцца!

16 декабря 2016 в 22:52 | Городная Н. И. | нет комментариев

У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год" ў нашай установе адукацыі была праведзена сустрэча з супрацоўнікамі РАНС г. Буда-Кашалёва. Навучэнцам былі паказаны фільмы прафілактычнай накіраванасці, праведзена гутарка аб небяспецы, якую можна сустрэць у зімовы перыяд, а таксама супрацоўнікі РАНС правялі з дзецьмі шмат займальных гульняў.

13 декабря 2016 в 22:33 | Городная Н. И. | нет комментариев

9 снежня 2016 года спаўнiлася 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка. Максім Багдановіч - з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Яго творчасць з самага пачатку знаходзілася ў руху, імкненні да новага. Ва ўсім, да чаго б ні звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, сваю дарогу, адкрыць сваё творчае "я", вызначыць сваю меру прыгожага. Да гэтай мэты Максім Багдановіч быў падрыхтаваны сваім жыццём, адукацыяй, выхаваннем, асаблівасцямі паэтычнага таленту. У сувязі з гэтым важнай падзеяй у нашай установе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, адкрытыя пазакласныя мерапрыемствы!

10 декабря 2016 в 20:31 | Городная Н. И. | нет комментариев