Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2018 в 22:48
433 просмотра

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Будуць адзначаць яго і звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі: рускія, украінцы, яўрэі, грэкі, латышы, узбекі... Але для большасці з нас (74 працэнты паводле апошняга перапісу насельніцтва) роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай... Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
І сёння ў нашай школе адбылося цікавае мерапрыемства “Любіць, шанаваць, ведаць роднае слова”, дзе гучалі беларускія песні, вершы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.