Новости

В трудных жизненных ситуациях, когда Вам кажется, что Вы в тупике и не находите выхода или Вы стали жертвой домашнего насилия, звоните, ВАМ ПОМОГУТ «ТЕЛЕФОН ДОВЕРИЯ» 8(02336) 7 73 24
Учреждение «Территориальный центр социального обслуживания населения Буда-Кошелевского района» (далее-Центр) оказывает социальные услуги семьям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Вам необходимо обратиться в Центр лично по адресу: г.Буда-Кошелёво, ул.50 лет Октября, д.13а либо позвонить по нижеуказанным телефонам:
-консультационно-информационные услуги, тел.7 75 35, 7 67 10, 7 35 86, 7 73 52;
-юридические услуги, тел.7 73 06;
-психологические услуги, тел.7 73 24;
-социально-посреднические, социально-реабилитационные услуги, тел.7 35 86;
-оказание государственной адресной социальной помощи, тел.7 18 54;
-услуги временного приюта, тел. 7 35 86.
Также информацию об услугах, оказываемых Центром можно узнать на сайте Буда-Кошелевского райисполкома: https://buda-koshelevo.gomel-region.by/ru/tcson1/

1 лютага 2017 года прайшло чарговае планавае пасяджэнне ПА ГА "БРСМ", на якім былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія тычацца нашай першаснай арганізацыі. Таксама, па рашэнні сакратара першаснай арганізацыі было праведзена галасаванне "Новы намеснік сакратара ПА". Аднагалосна ўсе члены ПА ГА "БРСМ" прагаласавалі за навучэнку 10 класа Аміну Яцэнка. Аміна, мы цябе віншуем з уступленнем у новую пасаду, жадаем поспехаў, натхнення і высокіх дасягненняў у гэтым кірунку!

2 февраля 2017 в 01:10 | Городная Н. И. | нет комментариев

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей з 1 па 28 лютага ў раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Асноўная задача акцыі – прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, а таксама правядзенне масавай растлумачальнай працы сярод насельніцтва па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый.

1 февраля 2017 в 22:42 | Городная Н. И. | нет комментариев

На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна, як і ў цэлым па Гомельскай вобласці, адзначаецца ўздым захворвання вострымi рэспіраторнымi інфекцыямі (ВРІ), у тым ліку грып.
У сувязі з ростам захворвання ВРІ і грып сярод насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна просім Вас азнаёміцца з інфармацыяй аб дадзеных захворваннях ў раздзеле меню нашага сайта "Блок інфармацыі прафілактычнай накіраванасці"

31 января 2017 в 23:55 | Городная Н. И. | нет комментариев

Народны вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль "Бацька Атаман" г. Мінск запрашае Вас на канцэрт , які адбудзецца 18.02 2017.г. у 18.00 ў Канцэртнай зале Дома Культуры Буда-Кашалёва і прапануе Вам набыць бiлеты на гэта відовішчнае мерапрыемства. Адказная па пытаннях распаўсюджвання білетаў Алеся Сяргееўна, кантактны тэл. +375 (293) 370 576. З павагай, канцэртны дырэктар калектыву Суравец Мая Леанідаўна, кантактны тэл. +375 (29) 667 87 98.
Кошт: 10 рублёў

31 января 2017 в 23:34 | Городная Н. И. | нет комментариев

Згодна Плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2016-2020 гады, зацверджанага рашэннем Гомельскага аблвыканкама ад 30 снежня 2016 г. №1204, прапануем Вашай увазе відэаролік па прававой асвеце. Спампаваць відэаролікі можна, прайшоўшы па спасылках:
https://cloud.mail.ru/public/4VtdGvW9P2
https://www.rcpi.gomel.by/
Для запампоўкі прапануецца 4 папкі, у кожнай з якіх па 5 ролікаў:
1. Тэчка DV_LowerFieldFirst – для тэлеканалаў, якія вяшчаюць у фармаце 4:3.
2. Тэчка DV_Widescreen_LowerFieldFirst – для тэлеканалаў, якія вяшчаюць у фармаце 4:3.
3. Тэчкі HD1080, HD720 – для відэаманітораў, LED-экранаў.

31 января 2017 в 23:22 | Городная Н. И. | нет комментариев

Рады Вам паведаміць, што ў сацыяльнай сетцы VK з'явілася група аб нашай дзейнасці ПА ГА "БРСМ" і аб дзейнасці валанцёрскага атрада "ЗЛЖ". Раім Вам перайсці па спасылцы https://vk.com/club138789923 і заўсёды быць у курсе самых апошніх падзей нашага жыцця і нашай дзейнасці. Уступайце ў групу і натхняйцеся нашымі ідэямі і здзяйсненнямі!

29 января 2017 в 23:59 | Городная Н. И. | нет комментариев

Як правіла, падчас маразоў аднымі з небяспек з'яўляюцца пераахаладжэнне арганізма і абмаражэнне. Таму ва ўмовах нізкіх тэмператур, як адзначае раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін. У першую чаргу варта памятаць: каб не замерзнуць – трэба рухацца. Калі ж адчуваеце, што дранцвеюць рукі, расцярыце іх, зняўшы кольцы, што палепшыць цыркуляцыю крыві. Пры абмаражэнні носа, шчок, вушэй можна зрабіць 10-15 глыбокіх нахілаў, карысна выпіць і гарачага салодкага кавы (гарбаты), а таксама з'есці некалькі таблетак глюкозы або кавалачкаў цукру.
Больш за тое, шчыльна зачыніць вокны і дзверы, паддашкавыя люкі неабходна пры атрыманні сігналу аб набліжэнні завеі. Падчас моцнага снегападу сапраўды лепш застацца дома, бо пад тоўшчай снегу можа высочваць падступная небяспека, напрыклад, галалёдзіца. У такую надвор'е варта адмовіцца і ад выкарыстання аўтамабіля.
Не лішнім будзе нагадаць: каб не стаць пацыентам траўмапункту, на зямлю трэба ісці ўсёй падэшвай, не спяшацца, ногі злёгку расслабіць у каленях, а рукі не павінны быць занятыя цяжкімі торбамі. Асаблівую асцярожнасць неабходна ўжываць на праезнай частцы. Плюс да ўсяго, калі ўбачылі ўпаў чалавека – падайце яму руку, ляжыць – выклічце хуткую дапамогу, а заўважылі ў суседзяў у доме парушэнне правілаў пажарнай бяспекі – папярэдзьце іх аб небяспецы.

25 января 2017 в 21:50 | Городная Н. И. | нет комментариев

26 студзеня 2017 года на базе нашай установы адукацыі адбудзецца семінар - практыкум па тэме: Фарміраванне ўменняў працаваць з навукова-пазнавальнымі тэкстамі на ўроках вучэбнага прадмета «Чалавек і свет». Для ўдзелу ў рабоце семінара - практыкума запрашаюцца настаўнікі пачатковых класаў раёна. Пачатак семінара-практыкума ў 10.00. Адрас: п. Бадзеры, д. 21, ДУА «Бушаўскi дзіцячы сад-сярэдняя школа».

24 января 2017 в 23:21 | Городная Н. И. | нет комментариев

21 студзеня 2017 года ў раённым доме культуры адбылося падвядзенне вынікаў традыцыйнага раённага конкурса за духоўнае адраджэнне "Калядная зорка". У намінацыі "За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць" пераможцам прызнана настаўніца англійскай мовы нашай установы адукацыі Гародная Н.І. Віншуем!!!

23 января 2017 в 22:51 | Городная Н. И. | нет комментариев

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны сярод удзельнікаў дарожнага руху і прышчаплення ім навыкаў выкарыстання святловяртальных элементаў, а таксама папярэджання ДТЗ, спынення злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, забеспячэння аховы правапарадку і бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі раёна па 26 студзеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход».

23 января 2017 в 22:30 | Городная Н. И. | нет комментариев

Асноўнымі новаўвядзеннямі з'яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.
У адпаведнасці з дакументам ўводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага напрамку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках гутаркі, пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай працы па размеркаванні складзе не менш пяці гадоў. Далей...

17 января 2017 в 20:51 | Городная Н. И. | нет комментариев

Час ідзе...Усё мяняецца...На жаль, старэе... Але пад чулым кіраўніцтвам дырэктара нашай установы Кавалёвай Кацярыны Уладзіміраўны будынак нашай школы не толькі не старэе, але і пастаянна абнаўляецца і ўдасканальваецца! Так, за апошнія два тыдні сіламі работнікаў нашай школы быў зроблены рамонт у кабінеце працоўнага навучання! Фотасправаздачу Вы можаце прагледзець у нашых фотаальбомах!

14 января 2017 в 20:31 | Городная Н. И. | нет комментариев

На працягу ўсіх зімовых канікул у нашай установе адукацыі праходзіла акцыя "Разам з сям'ёй", у ходзе якой дырэктарам нашай школы, педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам і класнымі кіраўнікамі былі наведаны сем'і нашых навучэнцаў, даследаваны іх ўмовы жыцця, а таксама праведзены гутаркі прафілактычнай накіраванасці з бацькамі.

14 января 2017 в 20:21 | Городная Н. И. | нет комментариев

6 студзеня 2017 года навучэнцы школ нашага раёна былі ўдастоены гонару пабыць на Рэспубліканскай ёлцы краіны ў г. Мінску. Прыемна адзначыць, што вучаніца 5 класа нашай установы адукацыі Харытоненка Лізавета таксама прыняла ўдзел у правядзенні дадзенага мерапрыемства. Выказваем велізарную падзяку арганізатарам дадзенага мерапрыемства ў г. Мінску.

12 января 2017 в 22:08 | Городная Н. И. | нет комментариев

6 студзеня ў нашай установе пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Кузьменка Таццяны Аляксандраўны прайшоў педагагічны савет, на якім былі падведзены вынікі I паўгоддзя, праведзены аналіз і складзены план падрыхтоўкі навучэнцаў да прадметных алімпіяд, таксама быў асветлены пытанне пераемнасці ва ўстанове адукацыі сярод навучэнцаў I ступені навучання і дзіцячым садам. У канцы педагагічнага савета псіхолаг нашай школы Пракопенка Алена Міхайлаўна правяла трэнінг на тэму "Прафессіянальнае выгаранне", пасля якога ўсе педагогі пакінулі свае пазітыўныя і прыязныя пажаданні адзін аднаму.

6 студзеня 2017 года на базе нашай установы адукацыі прайшоў раённы турнір па валейболу "Калядныя сустрэчы", у якім прынялі ўдзел тры каманды: каманда педагогаў, каманда моладзі ДУА "Бушаўскi дзіцячы сад-сярэдняя школа", каманда ДУА "Уварfвiчская сярэдняя школа", якая і стала пераможцам. Але самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі гэтага турніру атрымалі велізарнае задавальненне ад праведзеных гульняў, яшчэ раз пацвердзіўшы тое, што СПОРТ - гэта заўсёды модна, карысна і крута!!! Велізарную падзяку за органiзацыю і правядзенне дадзенага мерапрыемства выказваем настаўніку фізічнай культуры і здароўя нашай школы Цiцюк Віталю Уладзіміравічу.

27 снежня і 5 студзеня вучні нашай школы разам з педагогамі наведалі Рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Меркулавiчах, Чачэрскі раён. Усе засталіся проста ў захапленні ад праведзеных конкурсаў, інсцэніровак, нашы дзецi заваёўвалі алмазы, каб выратаваць прынцэсу, спявалі песні, танцавалі. адным словам, трапілі ў сапраўдную казку. Святкаванне скончылася чаяваннем з смачнымі блінамі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі». Асноўнай мэтай дадзенага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.

Паведамляем Вам, што на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь http://edu.gov.by размешчаны спасылкі на асноўныя пытанні, якія абмяркоўваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Спасылка для пераходу ў дадзены раздзел: http://edu.gov.by/page-26571

27 снежня 2016 года прадстаўнікі нашай установы адукацыі, у прыватнасці, старшыня прафсаюзнага камітэта Болдуева Наталля Іванаўна, настаўнік фізікі і інфарматыкі Харытоненка Рыгор Мікалаевіч, ветэран педагагічнай працы і старшыня Савета ветэранаў па ДУА "Бушаўскi дзіцячы сад-сярэдняя школа" Мікалай Ларыонавiч Чэпікаў наведалі ветэрана педагагічнай працы, заслужанага педагога Чэрнышэвiча Івана Міхайлавіча, павіншавалі яго з надыходзячым Новым годам, падарылі падарункі і проста пагутарылі з выдатным чалавекам, ўспомнілі былыя часы. Іван Міхайлавіч, у рэчаіснасці, з'яўляецца прыкладам мужнасці, стойкасці і высакароднасці для кожнага, хто з ім знаёмы! Адміністрацыя сайта далучаецца да віншаванняў, жадае Вам, Іван Міхайлавіч, моцнага здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця, клопату і цяпла блізкіх і проста сонейка ў душы!

29 декабря 2016 в 09:02 | Городная Н. И. | нет комментариев