Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канікулы без дыму і агню

Дата: 8 июля 2019 в 14:50
313 просмотров

Летнія канікулы - гэта шчаслівая і самая доўгачаканая пара для ўсіх вучняў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей ўзрастае. Нярэдка дзеці застаюцца без нагляду дарослых, а таму для арганізацыі вольнага часу дзяцей у Буда-Кашалёўскім раёне пачалася рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Работнікі раённага падраздзялення МНС праводзяць мерапрыемства ў прышкольных аздараўленчых лагерах. Падчас сустрэч дзеці разам з ратавальнікамі ўспамінаюць правілы бяспечных паводзін у летні перыяд на вадзе, пры пажары, у выпадку навальніцы, у лесе пры нападзе пчол і восаў і ў іншых непрыемнасцях, якія могуць сустрэцца на канікулах. Акрамя «навучальных» заняткаў сустрэчы не абыходзяцца без забаў, хлапчукам і дзяўчынкам загадываюць пазнавальныя віктарыны і загадкі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, праводзяць вясёлыя конкурсы, дэманструюць навучальныя мультфільмы. Усім удзельнікам раздаецца маляўнічая, тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя. Акрамя заняткау з дзецьмі, у лагерах ўвага надаецца і навучанні ўсяго працоўнага калектыву правілах бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.