Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зона павышанай небяспекі

Дата: 6 марта 2017 в 00:49
466 просмотров

Невыкананне мер бяспекі, а таксама нядбайнае стаўленне да захаванасці жыцця і здароўя пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту прыводзяць, як правіла, да трагічных наступстваў. З пачатку бягучага года па Гомельскім рэгіёне ўжо адбылося два выпадкі невытворчага траўматызму, ніхто з пацярпелых, на шчасце, не памёр. Асноўнымі прычынамі, па якім адбыліся няшчасныя выпадкi, як і раней, паслужылі асабістае безадказнае стаўленне грамадзян да свайго жыцця падчас знаходжання каля чыгункі, а таксама невыкананне імі правілаў пераходу шляхоў. У сувязі з гэтым першы намеснік начальніка Гомельскага АУС на транспарце Андрэй Анішчанка нагадвае, што невыкананне правілаў пераходу ж/д шляхоў і праходжанне па іх у неўстаноўленым месцы пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю па ч. 5 арт. 18.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь. Дарэчы, у адпаведнасці з ч. 2 арт. 4.3 Каап да адказнасці падлягаюць фізічныя асобы ва ўзросце ад 14 гадоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.