Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

Дата: 10 декабря 2016 в 20:31, Обновлено 10 декабря 2016 в 20:47
591 просмотр

9 снежня 2016 года спаўнiлася 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка. Максім Багдановіч - з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Яго творчасць з самага пачатку знаходзілася ў руху, імкненні да новага. Ва ўсім, да чаго б ні звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, сваю дарогу, адкрыць сваё творчае "я", вызначыць сваю меру прыгожага. Да гэтай мэты Максім Багдановіч быў падрыхтаваны сваім жыццём, адукацыяй, выхаваннем, асаблівасцямі паэтычнага таленту. У сувязі з гэтым важнай падзеяй у нашай установе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, адкрытыя пазакласныя мерапрыемствы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.