"Дыдактыка сеткавага ўрока"

Дата: 14 ноября 2016 в 21:30
301 просмотр

Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт" запрашае Вас прыняць удзел у Міжнароднай онлайн-канферэнцыі "Дыдактыка сеткавага ўрока" у якасці онлайн-слухачоў. Канферэнцыя адбудзецца 17-18 лістапада 2016 года.
Выступ дакладчыка адбываецца ў рэжыме онлайн. Кожная секцыя
працуе ў сваiм віртуальнай пакоі. Спасылкі на віртуальныя пакоя: Секцыя 1. Сеткавы ўрок: сучасныя дыдактычныя мадэлі:http://connect.bspu.by/sec1. Секцыя 2. Фарміраванне базавых кампетэнцый вучняў на аснове педагагічных тэхналогій электроннага навучання: http://connect.bspu.by/sec2. Секцыя 3. Лабараторыя творчасці Web 2.0: сеткавая навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў: http://connect.bspu.by/sec3. Онлайн-удзельнікі секцый пасля выступу дакладчыка маюць магчымасць
задаць пытанні ў чаце або ў рэжыме відэасувязі. Для атрымання поўнага і разгорнутага адказу можна задаць пытанні па тэме секцыі загадзя па электроннай пошце: sapeo@bspu.by. У ходзе дыскусіі ў вас будзе магчымасць выказаць сваё меркаванне, паўдзельнічаўшы ў онлайн-галасаванні. У рамках канферэнцыі таксама будуць праведзены адкрытыя лекцыі і майстар-класы па пытаннях развіцця і выкарыстання на практыцы сучасных інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій. Спасылкі для
прагляду онлайн-трансляцыі дадзеных мерапрыемстваў будуць размешчаны на сайце БДПУ напярэдадні канферэнцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.