Працуем... З карысцю і задавальненнем!!!

Дата: 18 октября 2016 в 18:32, Обновлено 18 октября 2016 в 18:58
499 просмотров

Наша ўстанова адукацыi працягвае цеснае супрацоўніцтва з ДДЛГУ Буда-Кашалёўскiм вопытным лясгасам. Так, сёння, 18 кастрычніка, у нашых вучняў была магчымасць пазнаёміцца з працэсам перасадкі соснаў і дубоў, з сістэмай аднаўлення лясных запасаў. Велізарную падзяку за прадстаўленую магчымасць выказваем ляснічаму Буда-Кашалёўскага даследна-вытворчага лясніцтва Шчукіну Раману Юр'евічу, які яшчэ раз распавёў нашым навучэнцам аб значэнні лесу і беражлівым стаўленні да яго. Фотасправаздача аб праведзенай працы размешчана у нашых фотаальбомах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.