Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сусветны дзень прадухілення самагубстваў

Дата: 25 сентября 2016 в 22:47
449 просмотров

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, вяртаючыся да прайшоўшага Дня прадухілення самагубстваў, нагадвае: прычыны суіцыдальных паводзін шматстайныя. Вялікае значэнне належыць сацыяльна-псіхалагічным фактарам: парушаныя дзіцяча-бацькоўскія і партнёрскія адносіны, адзінота. Пускавымі фактарамі могуць стаць канфлікты, страта працы, крымінальная адказнасць, смерць блізкіх, развод, фінансавыя страты – адным словам, цяжкія крызісы. Да таго ж псіхічныя засмучэнні, г. зн. дэпрэсія, залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў (алкагалізм і наркаманія), засмучэнне асобы, а таксама цяжкія хранічныя захворванні: анкалогія, ВІЧ-інфекцыя, страта органа і інш. Як факт, многія самагубствы адбываюцца ў перыяд паляпшэння, калі ў чалавека з'яўляецца дастаткова энергіі і волі, каб звярнуць адчайныя думкі ў рашучыя дзеянні. У Гомельскай вобласці экстранную псіхалагічную дапамогу па «тэлефоне даверу» аказваюць спецыялісты Гомельскага гарадскога цэнтра сацабслугоўвання сям'і і дзяцей – 170 (кругласутачна). Псіхалагічную дапамогу можна атрымаць у аддзеле грамадскага здароўя абласнога ЦГЭ і ВОЗ па тэл. 8 (0232) 75-77-64 і Цэнтры памежных станаў, лекары-псіхатэрапеўты якога вядуць прыём у дыспансерным аддзяленні абласной клінічнай псіхбальнiцы і ў філіялах паліклінік горада (падрабязная інфармацыя па тэл. 8 (0232) 35-62-73, а таксама ў службе экстранай псіхалагічнай дапамогі «тэлефон даверу» 8 (0232) 35-91-91 (кругласутачны)).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.