Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адборы дзіцячага тэлеконкурсу "Таленты краіны" стартавалі ў Беларусі

Дата: 2 сентября 2016 в 00:22
831 просмотр

Для ўдзелу ў кастынгах запрашаюцца адораныя дзеці — сольныя выканаўцы і творчыя калектывы — ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Перавага аддаецца ўдзельнікам, лаўрэатам і дыпламантам нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Адборачныя туры пройдуць з 20 па 26 верасня з 10.00 да 18.00 у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Адбор у вакальным жанры (народны, акадэмічны, эстрадны) адбудзецца 20-21 верасня. З 22-23 верасня канкурсанты змогуць прадэманстраваць харэаграфічнае майстэрства (народная харэаграфія, класічная, сучасная). Інструментальнае майстэрства будзе ацэньвацца 24-25 верасня. Завершыць адборачны тур арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва, мастацкая дэкламацыя) 26 верасня. Падрабязнасці і папярэдні запіс для ўдзелу — на сайце тэлеканала АНТ. Удзельнікі праекта будуць размеркаваны па двух узроставых групах: 5-10 гадоў 10-15 гадоў. У кожнай з чатырох прамежкавых канцэртных праграм плануецца ўдзел 12 канкурсантаў, размеркаваных па трох камандам, якія ўзначаляць капітаны з ліку відных прадстаўнікоў айчыннага мастацтва. Кожны ўдзельнік каманды паказвае свой нумар у адной з чатырох намінацый: вакальнае мастацтва, харэаграфічнае мастацтва, інструментальнае мастацтва і арыгінальны жанр. Па выніках кожнай з прамежкавых канцэртных праграм журы ў складзе народных і заслужаных артыстаў і заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі выбірае чатырох пераможцаў. Усе яны стануць удзельнікамі паўфінальных канцэртаў. У двух паўфінальных праграмах прымаюць удзел па 8 канкурсантаў, таксама размеркаваных па двух узроставых групах. З кожнай паўфінальнай праграмы чатырох фіналістаў выбірае журы, а аднаго — гледачы ў зале шляхам інтэрактыўнага галасавання. У фінале судзейская калегія вызначае пераможцу ў кожнай з двух прадстаўленых узроставых груп. Двое трыумфатараў атрымаюць грашовы прыз. Агульнарэспубліканскі дзіцячы тэлевізійны конкурс «Талент краіны» з'яўляецца творчым пераемнікам папулярнага дзіцячага вакальнага конкурсу «Я спяваю!» тэлеканала АНТ. Праект прымеркаваны да правядзення ў краіне ў 2016 годзе Года культуры. Арганізатары — ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/culture/view/otbory-detskogo-telekonkursa-talent-krainy-startovali-v-belarusi-208006-2016/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.