"Кветкі Вялікай Перамогі" - праект БРСМ

Дата: 21 апреля 2016 в 21:17, Обновлено 21 апреля 2016 в 21:24
558 просмотров

Самая маштабная рэспубліканская патрыятычная акцыя мінулага года "Кветкі Вялікай Перамогі" ў 2016 годзе працягне свой шлях па гарадах і весках Беларусі. Рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі», які стартаваў па ініцыятыве Саюза Моладзі ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі – маштабная сацыяльная акцыя, закліканая ўмацаваць адзінства беларускага народа, кансалідаваць грамадзян і аддаць даніну доблесці і мужнасці герояў, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сімвалам патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» з'яўляецца бутанерка, якая складаецца з яблыневага колеру і чырвона-зяленай стужачкі.
Яблыневы колер – увасабляе сабой непарыўную сувязь пакаленняў і шчырую ўдзячнасць воінам-героям, якія падарылі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, магчымасць спакойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і таксама, як у памятным маі 1945 года, шчыра радавацца квітнеючым садам, якія сталі сімвалам новых мірных перамог Беларусі. Больш падрабязна аб праекце http://vk.com/away.php?to=http%3A%2F%2Fbrsm.by%2Fnews%2F45118%2F&post=-83039176_395

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.