УА "Ваенная Акадэмія Рэспублікі Беларусь"

Дата: 24 марта 2016 в 21:36, Обновлено 24 марта 2016 в 21:40
401 просмотр

26 сакавіка ва УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй. У ходзе правядзення мерапрыемства будзе растлумачаны парадак прыему і навучання ў Ваеннай акадэміі, праведзена экскурсія па факультэтах, прадастаўлена магчымасць азнаеміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццем і побытам курсантаў.
Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220.
Праезд ад станцыі метро «Уручча» аўтобусамі №15, 99, 271, 286, 343, 396 да прыпынку «Ваенная акадэмія».
Пачатак у 10.00 у клубе «Ракетчык».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.