Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ганарымся, што навучылі!

Дата: 19 декабря 2016 в 21:38
393 просмотра

"Ганарымся, што навучылі!" - сацыяльная ініцыятыва МНС, закліканая матываваць бацькоў навучыць бяспецы дзяцей. У рамках кампаніі ратавальнікі распрацавалі матэрыялы для дзяцей і бацькоў – кнігі, пропісы, іншую наглядна-выяўленчую і сувенірную прадукцыю. Аб тым, што неабходна навучаць правілам бяспекі з самага дзяцінства, нагадаюць аўдыё-і відэаролікі, а таксама прэзентацыйныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у месцах, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі. Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі прама цяпер, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце 112.by. Праверыць і замацаваць веды можна, прайшоўшы тэст для дзяцей і бацькоў, перайшоўшы па спасылцы http://mchs.gov.by/test/. Адказаўшы правільна на ўсе пытанні, распечатвайте і дзяліцеся ў сацыяльных сетках граматай «Геній бяспекі», дзе адзначаны і бацькі, і дзеці. Сачыце за ходам правядзення кампаніі на сайце МНС, а таксама ў СМІ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.