Дзейнасць валанцёрскага атрада "ЗЛЖ"

Дата: 2 декабря 2016 в 08:56
328 просмотров

На працягу тыдня валанцёрскім атрадам "ЗЛЖ" нашай установы праводзіліся розныя мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на прафілактыку тытунекурэння і нікацінавай залежнасці. Вынікам тыдня стала падрыхтоўка і распаўсюджанне улётак і брашур "Адкуль прыходзяць шкодныя звычкі", "Курэнне - вораг нябачны і падступны". Прыемна адзначыць, што ўсе члены валанцёрскага атраду прынялі актыўны ўдзел у распрацоўцы і распаўсюджаннi дадзенага матэрыялу і самі у які раз пераканаліся ў небяспецы нікацінавай залежнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.