Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

Дата: 15 ноября 2016 в 21:14
334 просмотра

З 15 па 30 лістапада для таго, каб прыцягнуць увагу да праблем гібелі на пажарах з-за неасцярожнага курэння праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Яна складаецца з 4-х этапаў, першы з якіх стартаваў 15 лістапада ў грамадскім транспарце на аўтастанцыях і чыгуначных станцыях.
На другім этапе з 15 па 21 лістапада распавядаць аб праблеме гібелі з-за цыгарэты і нагадваць правілы бяспекі будуць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у кафэ, дамах культуры і творчасці. З 22 па 28 лістапада гэтую ж тэму працягнуць у ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, паліклінікi, бальніцы. На завяршальным этапе 29-30 лістапада фінальныя мерапрыемствы пройдуць у буйных гандлёвых цэнтрах і на іншых пляцоўках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.