Конкурс Дзядуль Марозаў і Снягурак

Дата: 13 ноября 2016 в 20:55, Обновлено 14 ноября 2016 в 21:20
351 просмотр

12 лістапада ў г. Буда-Кашалёва прайшоў раённы этап конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак. Дзядулем Марозам ад нашай установы выступіў настаўнік фізікі і інфарматыкі Харытоненка Рыгор Нiкалаевіч, а Снягуркай - педагог-арганізатар Ройт Марына Мікалаеўна. Прыемна паведаміць, што нашы Дзядуля Мароз і Снягурка заразілі публіку станоўчымі эмоцыямі, дапамаглі зноў паверыць у цуды і...занялі ганаровае 3 месца сярод 9 каманд. Мы Вас шчыра віншуем і выказваем сваю падзяку за актыўнасць, арганізаванасць і артыстызм.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.