Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.

Дата: 28 августа 2022 в 13:13
112 просмотров

Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.

Пачатак гэтай традыцыі пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.

Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя – Івана Пятровіча Шамякіна.

У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята – Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”, якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня ў Добрушы.

2 верасня Міністэрства інфармацыі правядзе Міжнародны круглы стол “Вечныя каштоўнасці праз кнігі. У аснове справядлівасць” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.

3–4 верасня будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, прадстаўленая 4 тэматычнымі павільёнамі: “Бацькаўшчына”, “Слова пісьменніка”“Белдрук”“Белкніга”.

На працягу двух дзён будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, пляцоўкі для дзяцей і моладзі, кропкі харчавання.

3 верасня (у суботу) пройдуць “Добрушскія чытанні”, падрыхтаваныя сумесна Мінінфармам і Нацыянальнай акадэміяй навук. Канферэнцыя ўключае навуковыя даклады, прысвечаныя Году народнага адзінства і асвятленню гісторыка-культурнай спадчыны добрушскай зямлі.

У гэты ж дзень запланавана адкрыццё помніка Івану Шамякіну – ураджэнцу Добрушскага раёна, вядомаму пісьменніку, сцэнарысту і драматургу.

Таксама адбудзецца традыцыйная цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXIХ Дню беларускага пісьменства.

Асноўнай падзеяй дня стане Урачыстая цырымонія адкрыцця XXIX Дня беларускага пісьменства, падчас якой адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

4 верасня пачнецца з традыцыйнай Боскай літургіі, якой і завершыцца навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”.

Урачыстыя мерапрыемствы з удзелам грамадскасці і моладзі пройдуць ля мемарыяльнага комплексу “Памяць”.

На галоўнай сцэне Саюз пісьменнікаў Беларусі прэзентуе літаратурна-патрыятычны праект “Бачу Беларусь такой”.

Урачыстая цырымонія закрыцця пачнецца а 14-й гадзіне на Галоўнай сцэне свята.

Завершыцца канцэрт закрыцця перадачай вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе – г. Гарадку Віцебскай вобласці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.