Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі

Дата: 11 апреля 2016 в 22:08
443 просмотра

12 красавіка 1961 года савецкі касманаўт Ю. А. Гагарын на касмічным караблі «Усход-1» стартаваў з касмадрома "Байканур" і ўпершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт планеты Зямля. Палёт у калязямной касмічнай прасторы доўжыўся 108 хвілін. У Савецкім Саюзе свята усталявана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 красавіка 1962 года. Адзначаецца пад назвай Дзень касманаўтыкі. Гэта свята усталяваа па прапанове другога лётчыка-касманаўта СССР Германа Цітова, які звярнуўся ў ЦК КПСС з адпаведнай прапановай 26 сакавіка 1962 года. У гэты ж дзень адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі паводле пратаколу (п. 17) 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі, якая адбылася ў лістападзе 1968 г. і рашэння Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі, прынятай 30 красавіка 1969 г. па прадстаўленні Федэрацыі авіяцыйнага спорту СССР. 7 красавіка 2011 года на спецыяльным пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая рэзалюцыя, якая афіцыйна абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Суаўтарамі рэзалюцыі сталі больш чым 60 дзяржаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.